Спявачка Наста Шпакоўская з'ехала з Беларусі
Салістка гурта NAKA Наста Шпакоўская з'ехала з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
"Сябры, з болем у сэрцы вымушаная паведаміць, што я з дзецьмі пакінула Беларусь. Бяспека маіх дзяцей — самая важная задача для мяне. Але я па-ранейшаму працягваю рабіць усё, што ад мяне залежыць для нашай перамогі і свабоды. Мы разам. Моцы нам усім. Міру і Любові", — напісала артыстка.
Шпакоўская не першая, хто гэтым летам вывозіць дзяцей з Беларусі, асцерагаючыся за іх.
Раней за мяжу сваіх дзяцей адправіла ўдзельніца сёлетняй прэзідэнцкай гонкі Святлана Ціханоўская. Гэта адбылося пасля таго, як ёй і яе дзецям сталі пагражаць
Пазней пра пагрозы дзецям заявіў экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла Валерый Цапкала, які таксама пакінуў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.