Шпакоўская, Хітрык і Бень запісалі песню пра вайну і любоў (аўдыё)

Лідаркі гуртоў Naka, Sounduk, "Серебряная свадьба" выпусцілі сумесную песню, прэм'ера якой адбылася на сайце tuzin.fm. Песня спяваецца на трох мовах: па-беларуску, па-украінску і па-руску, "каб песня прагучала на трох мовах, як на адной".

"Асноўны матыў напісання гэтай песні — вайна, — кажа Анастасія Шпакоўская. — Вайна побач, вайна ўнутры. Вайна, у якой страчваецца асноўнае ў жыцці — любоў. Страшна, што нават разумныя людзі ў той ці іншай ступені ўдзельнічаюць у гэтай вайне. І зразумела, што ўжо не выправіць нічога, але ж мы ўсе, утрох, лічым сваім абавязкам нагадаць як сабе самім, так і тым, хто нас пачуе, пра тое адзінае, што здольнае нас уратаваць".


Плануецца, што ў хуткім часе будзе прадстаўленае відэа на песню "Пра любоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі