Джо Байдэн заявіў, што гатовы паляцець ва Украіну
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што гатовы паляцець ва Украіну. Улічваючы заяву Мінабароны РФ пра намер нанесці ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Кіеве, гэта быў бы смелы ўчынак.
Паведамленне са словамі Байдэна з'явілася на сайце Белага дома.
У сакавіку Джо Байдэн быў у Еўропе, але да Кіева тады не даехаў. Затое з таго часу ва Украіне пабывалі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Яны прыязджалі падтрымаць украінцаў у іх барацьбе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.