Дзірку ў тратуары ў Бабруйску заткнулі... пнём (фота)
Новыя тэхналогіі для рамонту тратуараў вынайшлі ў Бабруйску. Незвычайную інавацыю пабачыў мясцовы жыхар на вуліцы Лынькова, піша газета "Вечерний Бобруйск".
Каля аднаго з пад'ездаў дома праваліўся асфальт. Дзірку ў асфальце камунальнікі папросту заткнулі пнём.
У ЖЭУ №8 паабяцалі зрабіць паўнавартасны рамонт тратуара 19-20 лістапада. Па словах камунальнікаў, раней заняцца рамонтам яны не маглі з-за высокай загружанасці, звязанай з пачаткам ацяпляльнага сезону.