Дзмітрыя Калдуна забіраюць у войска, але служыць ён не збіраецца
Спевака Дзмітрыя Калдуна прызываюць ва Узброеныя сілы Беларусі. Паводле яго слоў, з мінскага ваенкамата яму даслалі позву, у якой абавязалі з'явіцца на восеньскі прызыў. “Я не змагу туды прыехаць, бо цяпер знаходжуся ў Расіі і заняты запісам новых песень”, — распавёў Калдун маскоўскай газеце “Твой дзень”.
Нагадаем, папярэдні прызыў спявак прапусціў, дзякуючы адтэрміноўцы па навучанні ва універсітэце. Калдун, дарэчы, дагэтуль так і не закончыў 5 курс. Дзяржаўныя іспыты для яго перанеслі на восень, паколькі спявак удзельнічаў у “Еўрабачанні”.
У інтэрв’ю расійскай газеце Калдун заявіў, што катэгарычна адмаўляецца ісці ў войска:
“Я што, вар'ят — ісці ў войска. У мяне прадзюсерскі кантракт на шэсць гадоў. А мой гастрольны графік распісаны на два гады наперад!”