Дзяцей забаранілі называць Люцыпарамі, Аналамі і V8

Як піша газета The New Zealand Herald, новы закон забараняе выкарыстанне ў імя дзіцяці лікаў, ганаровых званняў і тытулаў, лэйблаў, імёнаў, якія выклікаюць абразлівыя для чалавека асацыяцыі. Таксама нельга падзяляць імя касой рысай (/).


У Новай Зеландыі складзены цэлы спіс імёнаў, якімі бацькі ўжо спрабавалі назваць сваіх сыноў і дачок. Пад забарону трапілі Люцыпар, Анал, "каралевы", "прынцэсы", V8 (маркіроўка васьміцыліндровага рухавіка), Mafia No Fear і іншыя.


Паведамляецца, што ўлады пайшлі на такі крок з-за таго, што пачасціліся выпадкі рэгістрацыі дзяцей з абразлівымі імёнамі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі