Запыты школьніцы ў інтэрнэце: ад "як стаць феяй" да "як павялічыць грудзі"

Фармулёўкі змяняюцца з узростам. У першым класе дзеці пытаюць "як рабіць дом з запалак", у чацвёртым — "як знайсці плошчу трохкутніка", у сёмым — "як прызнацца дзяўчынцы ў каханні, калі ты ідзеш за ёй пасля школы", а ў адзінаццатым — "куды пайсці вучыцца пасля 11 класа".


Цікавая эвалюцыя запытаў дзяўчынак. У другім класе дзяўчынак цікавіць "як намаляваць ружу", у чацвёртым — "як стаць феяй", у шостым — "як выдаліць старонку ў аднакласніках", у сёмым — "як стаць прыгожай", у дзевятым — "што такое каханне" і ў адзінаццатым — "як павялічыць грудзі".


Самае папулярнае слова ў дзіцячых запытах — "як". Пераважна яно з'яўляецца ў запытах "як скачаць" і "як зрабіць". Для параўнання, у дарослых самае распаўсюджанае слова "колькі", паведамляе РІА "Новости".

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі