Дзярждэп ЗША - Еўрапейскаму радыё: спыненне выдачы візаў – часовая мера

Еўрарадыё паразмаўляла з прадстаўніком Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША наконт спынення выдачы візаў у мінскай амбасадзе.

Нам паведамілі, што гэта часовая мера. Ці будуць нейкія выключэнні альбо іншыя спосабы атрымання візы, пакуль невядома. У Дзярждэпе параілі сачыць за новай інфармацыяй на сайце амбасады:

“Гэта, наколькі я ведаю, часовая мера, звязаная са скарачэннем штату. Ад амбасады хочуць, каб яна вызначыла, калі магчыма будзе зноў атрымліваць візы. Той, хто хоча падаць на візу, няхай маніторыць сайт амбасады для больш падрабязнай інфармацыі”.

Між тым, на сайце амбасады ЗША пакуль няма ніякай больш падрабязнай інфармацыі.

Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі