Дзярждума хоча запісаць беларусаў у расійскія "суайчыннікі"
Усе беларусы стануць расійскімі "суайчыннікамі". Адпаведныя законапраект унёс у Дзяржаўную думу першы намеснік старшыні камітэта па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін (фракцыя "Адзіная Расія"), піша ТАСС.
У адпаведнасці з папраўкамі ў адпаведны закон "суайчыннікамі за мяжой" будуць лічыцца ўсе, хто валодае рускай мовай. Але не толькі.
У законе ёсць тэрмін "пералік народаў, якія гістарычна жылі на тэрыторыі Расійскай Федерацыі". І там будзе пазначана, што суайчыннікамі лічацца "прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага народаў, звязаных з дзяржаваўтваральным народам агульнасцю гістарычнага лёсу і культуры".
Раней у расійскім законе суайчыннікамі прызнаваліся людзі, якія нарадзіліся ў СССР. Але пасля распаду СССР выраслі новыя пакаленні, таму згадку пра савецкую дзяржаву з закона прапануецца выключыць
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.