Дзяржпамежкамітэт узмацняе ахову мяжы ад плыні мігрантаў
Павелічэнне плыні ўцекачоў і нелегальных мігрантаў чакаюць у сакавіку і ў наступныя месяцы.
Дзяржпамежкамітэт Беларусі не выключае павелічэння плыні мігрантаў у сувязі з падзеямі ў краінах Азіі і на Афрыканскім кантыненце. Пра гэта заявіў сёння падчас адкрыцця ў Нацыянальным аэрапорту Мінск абноўленага пункта часавага ўтрымання асоб, якія шукаюць сховішча, першы намеснік старшыні Дзяржпамежкамітэта Андрэй Гарулька, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Андрэя Гарулькі, павелічэнне плыні ўцекачоў і нелегальных мігрантаў можна чакаць у сакавіку і ў наступныя месяцы. "Пакуль такіх фактаў на беларускай мяжы не зарэгістравана, аднак ужо сёння прымаюцца ўсе неабходныя меры па ўзмацненні аховы дзяржмяжы", - падкрэсліў ён.