Літва папрасіла ў НАТА групу падтрымкі праз сітуацыю на беларускай мяжы

Салдаты НАТА / РІА "Новости​"
Салдаты НАТА / РІА "Новости​"

Паўночнаатлантычны альянс пастанавіў накіраваць у Літву групу падтрымкі ў супрацьдзеянні гібрыдным аперацыям.

Гэтае рашэнне, якое было прынятае аднагалосна, было адказам на афіцыйную просьбу краіны, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.

"Мы сутыкаемся з гібрыднай агрэсіяй рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы. Прыход групы НАТА важны не толькі для вырашэння праблем, выкліканых гібрыднай агрэсіяй — гэта яшчэ раз даказвае недружалюбнаму міжнароднаму суседу, што мы не самотныя ў гэтай барацьбе, што ў нас ёсць саюзнікі, з якімі мы цесна працуем і ў крызісных сітуацыях. Мы можам разлічваць на іх моцную падтрымку", — заявіў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Паводле звестак міністэрства, у 2021 годзе больш за 4 тысячы чалавек незаконна заехалі ў краіну праз мяжу з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі