На мяжы з Літвой затрымалі сям’ю чачэнскіх нелегалаў
Мужа, жонку, двух іх маленькіх дзяцей, а таксама стрыечнага брата жонкі злавілі літаральна ў 20 метрах ад мяжы.
Нелегальныя мігранты маюць расійскія пашпарты. Яны прыехалі ў Беларусь з Ачхой-Мартанаўскага раёна. Праз нашу краіну чачэнская сям’я спадзявалася патрапіць у Еўрасаюз у пошуках лепшых умоваў жыцця, перадае БелаПАН.