Эдуарда Занкаўца запрасілі ў трэніровачны лагер клуба НХЛ
Галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца запрасілі ў трэніровачны лагер клуба НХЛ "Сан-Хасэ Шаркс". Праўда, лагер гэты знаходзіцца не ў Амерыцы, а ў Стакгольме, дзе заакіянскія хакеісты рыхтуюцца да сезона. Галоўны трэнер "Сан-Хасэ" Тод Маклелан лічыць, што ўдзел Занкаўца ў падрыхтоўчым зборы паўночнаамерыканскай дружыны будзе ўзаемавыгадным. "Гэта выдатная магчымасць абмену ідэямі, падыходамі і практыкаваннямі", — цытуе яго словы БЕЛТА.