Едзеш ва Украіну — не забудзь пра бліжняе святло

Новае правіла абавязвае рухацца кругласуткава з бліжнім святлом фар усе транспартныя сродкі (аўто, матацыклы, матаролеры), паведамляе ўкраінскі партал “Першая перадача”. Штраф за невыкананне правіла ўжо паспеў нарабіць ва Украіне шуму — болей за 500 грыўняў (каля 552 тысячы беларускіх рублёў). Паколькі шмат беларусаў бываюць ва Украіне на аўтамабілі, важна мець на ўвазе гэтае новае правіла.



Паводле словаў намесніка начальніка ДАІ Украіны Сяргея Будніка, штрафаваць пачнуць непасрэдна з 1 кастрычніка. Бо інфармацыйную працу між кіроўцаў пачалі праводзіць яшчэ ўвесну — маўляў, усе ўжо ў курсе. Аднак, як дадаў Буднік, на свой погляд інспектар можа абмежавацца і папярэджаннем.



На думку ДАІ, гэтае правіла дадасць бяспекі як аўтамабілістам, гэтак і пешаходам. Падобнае правіла дзейнічае паўсюль у Еўропе. У Беларусі яно сезоннае і мае рэкамендацыйны характар — то бок, за гэта не штрафуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі