Эканамічны суд СНД разгледзіць "нафтавы пазоў" Беларусі да Расіі 7 верасня

Калегія Эканамічнага суда СНД вырашыла прызначыць судовае паседжанне па пазове Беларусі да Расіі аб мытах на нафтапрадукты на 7 верасня 2010 года. Такое рашэнне калегіі было абвешчана ў чацвер, 24 чэрвеня, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС. Калегія рэкамендавала ўрадам Беларусі і Расіі разгледзець магчымасць урэгуляваць спрэчку шляхам ужывання прымірэнчай працэдуры, прадугледжанай рэгламентам Эканамічнага суда СНД.

Нагадаем, што Беларусь пратэставала супраць таго, каб генеральным дарадцам па справе праходзіў грамадзянін Расіі Юры Мішальчанка. Калегія не задаволіла адпаведнае хадайніцтва беларускага боку аб магчымасці яго замены, бо наша краіна не падала фактаў, якія б сведчылі аб прадузятасці або залежнасці Мішальчанкі ад расійскага ўраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі