Эканоміка спраўляецца з павелічэннем заробкаў бюджэтнікам

Эканоміка Беларусі абвяргае чаканні скептыкаў, якія прадракалі падвышэнне цэнаў следам за 30-працэнтным павелічэннем заробкаў бюджэтнікам. Пра гэта 17 снежня заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў.

Прэзідэнт адзначыў, што падвышэнне заробкаў бюджэтнікаў на траціну "ніяк не адаб'ецца на нашай эканоміцы". А, мабыць, нават пойдзе на карысць. Атрымаўшы прыбаўку напярэдадні навагодніх святаў, людзі набудуць тавары ў беларускіх крамах. Усплёску цэнаў не адбылося, таму "абсалютна баяцца няма чаго", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі