Экс-кіраўнік Гродзеншчыны пра падрыхтоўку на яго "тэракту" пачуў ад следчых
Пра гэта Ўладзімір Саўчанка заявіў 1 красавіка падчас допыту ў Вярхоўным судзе па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Вячаслава Сіўчыка, паказанні Саўчанкі не пацвярджаюць віну Аўтуховіча ў падрыхтоўцы забойства Саўчанкі. Таксама яны абвяргаюць паказанні яшчэ аднаго фігуранта гэтай справы Аляксандра Ларына, якому нібыта Аўтуховіч замовіў забойства Саўчанкі.
Нагадаем, Аўтуховіча і Асіпенку вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту. Падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова - у тым, што ведаў пра такую падрыхтоўку. але не прадухіліў.
Нагадаем, Аўтуховіча і Асіпенку вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту. Падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова - у тым, што ведаў пра такую падрыхтоўку. але не прадухіліў.