Экс-кіраўніка Ганцавіцкай ДАІ затрымалі за рулём нападпітку
У нецвярозым стане за рулём затрымаў інспектары Ганцавіцкай ДАІ былога начальніка раённай аўтаінспекцыі Андрэя Ката. Затрыманне адбылося ў тры гадзіны ночы. Здаваць кроў на аналіз былы начальнік у шпіталі адмовіўся. На яго склалі пратакол. Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, цяпер былы даішны начальнік тры гады будзе хадзіць пешшу, бо ў яго забралі правы. А таксама ён заплаціць вялікі штраф.