Экс-вакаліст Deep Purple: Хачу жыць у Беларусі, бо там моцныя традыцыі
Амерыканскі рок-музыка патлумачыў, чаму хоча пераехаць у Беларусь.
Амерыканскі музыкант, экс-вакаліст Deep Purple Джо Лін Цёрнэр у эфіры тэлеканала АНТ распавёў, чаму хоча пераехаць у нашу краіну.
Былы вакаліст Deep Purple і Rainbow плануе пераехаць жыць у Беларусь
Джо Лін Цёрнэр: "Я бачу, як Беларусь застаецца вернай сваім традыцыям і караням. Я вырас у вельмі традыцыйнай італьянскай сям'і і бачу вельмі шмат падобнага ў Беларусі. Сям'я, якую я знайшоў дзякуючы маёй жонцы ў Беларусі, вельмі нагадвае маю. Я ганаруся, што зараз Мінск на міжнароднай арэне прэзентуецца як мірны горад, дзякуючы перамовам. Многія амерыканцы дзякучы гэтаму даведаліся пра Беларусь. Я шмат падарожнічаў і пабываў паўсюль. І ў Беларусі я знайшоў чысціню, прыроду нават у вялікім горадзе".
Амерыканскі музыка збіраецца прыехаць у Беларусь як мага хутчэй. Дагэтуль ён наведваў Мінск некалькі разоў.
12 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі Джо Лін Цёрнэр заявіў, што хоча перабрацца жыць у Беларусь. У яго жонкі беларускія карані, што і паўплывала на такое рашэнне.
Джо Лін Цёрнэр — рок-музыка і аўтар песень, вядомы па выступах у гуртах Rainbow, Deep Purple, Yngwie Malmsteen's Rising Force.
Фота: crimea.vgorode.ua