Экспарт дрэваапрацоўчай галіны Беларусі можа перавысіць 1 млрд долараў

Экспарт дрэваапрацоўчай галіны Беларусі можа перавысіць 1 млрд долараў

Экспарт дрэваапрацоўчай галіны Беларусі ў 2021 годзе можа перавысіць 1 млрд долараў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперпрам" Аляксандр Пшонны. Паводле яго слоў, тэмп росту экспарту ў студзені-верасні склаў 145%. Прадукцыя пастаўляецца ў 65 краін свету (30%  — у краіны ЕС).  "Мы выходзім на рэкордныя аб'ёмы вытворчасці і продажу", цытуе словы Пшоннага БелаПАН.

Намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперпрам" заявіў, што галіна пакуль не адчувае заходніх санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі