Экспертыза не выявіла слядоў гвалтоўнай смерці Алега Бябеніна

Судова-медычная экспертыза не выявіла слядоў гвалтоўнай смерці журналіста Алега Бябеніна. Прычынай яго смерці стала самазабойства. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на пракурора Дзяржынскага раёна Сяргея Каўрыгін. Паводле яго слоў, "акрамя баразны на шыі, ніякіх пашкоджанняў на целе не было выяўлена". Каўрыгін дадаў, што пракуратура працягне праверку па факце смерці журналіста. Да праверкі падключылася і Генеральная пракуратура.

Нагадаем, Алегу Бябеніну было 36 гадоў. Ён скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Имя". З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. У Алега Бябеніна засталіся жонка і два сыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі