ЕС хоча, каб выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі
Для Еўрасаюза важна, каб прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі сумленнымі і справядлівымі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Па яго словах, для Еўрасаюза важна, каб працэс арганізацыі выбараў быў празрыстым. Цяпер Еўрасаюз абмяркоўвае, што менавіта важна для Еўропы ў правядзенні беларускіх выбараў, заявіў Хольцапфель. Гэта датычыць галасавання, назірання, доступу да СМІ кандыдатаў, свабоды сходаў.
З нагоды магчымай адмены санкцый да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў часовы павераны адзначыў, што цяпер ідзе працэс абмеркавання, унутраных узгадненняў. Рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца ў канцы кастрычніка.