ЕС хоча захаваць пасаду спецдакладчыка па Беларусі

”Еўрасаюз задаволены тым, што ўсе тэматычныя мандаты і большасць краінавых манадатаў былой камісіі па правах чалавека захаваныя". ”Еўрасаюз задаволены тым, што ўсе тэматычныя мандаты і большасць краінавых манадатаў былой камісіі па правах чалавека захаваныя. Разам з тым ЕС хацеў бы захаваць мандаты спецдакладчыкаў для Беларусі і Кубы, сітуацыя ў якіх доўгі час выклікае заклапочанасць”, - гаворыцца ў заяве Еўрасаюзу, размешчанай на афіцыйным сайце старшыні ЕС, якім цяпер з’яўляецца Нямеччына.

Нагадаем, 12 чэрвеня ў часе абмеркавання даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які быў прадстаўлены спецдакладчыкам ААН Адрыянам Севярынам, Нямеччына ад імя ЕС выказалася за працяг мандату.

Паводле Белапан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі