ЕС распрацоўвае "План Маршала" для Украіны

ЕС распрацоўвае "План Маршала" для Украіны

6 лістапада ў літоўскім Сейме амбасадарам краін-удзельніц Праграмы "Усходняе партнёрства" быў прадстаўлены план дапамогі Украіне, ініцыяваны літоўскімі палітыкамі. Згодна з гэтым планам, як піша ru.delfi.lt, на працягу дзесяці гадоў з 2018-га Украіне плануецца вылучыць 50 млрд еўра дапамогі для заахвочвання малога і сярэдняга бізнэсу. 

Гэты план паспеў ужо набыць назву "новага плана Маршала" — на ўзор плана дапамогі пасляваеннай Еўропе, якую аказвалі ЗША. 

Літоўскія дыпламаты і палітыкі хочуць, каб "новы план Маршала" для Украіны атрымаў падтрымку на лістападаўскім саміце Усходняга партнёрства ЕС. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус мяркуе, што Украіне трэба аказаць дапамогу як мага хутчэй, бо час не з'яўляецца для яе саюзнікам. Па словах літоўскага міністра, украінцы стаміліся ад вайны, ад бюракратыі, нягодаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі