ЕС увядзе "столь цэн" на расійскую нафту

Урсула фон дэр Ляен / wikipedia.org
Урсула фон дэр Ляен / wikipedia.org

Еўрасаюз абвясціў пра падрыхтоўку восьмага пакета санкцый супраць Расіі. Пра гэта сёння заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Гэты пакет будзе ўключаць наступныя санкцыі:

— новыя забароны на імпарт расійскай прадукцыі, што пазбавіць расійскую эканоміку даходаў у 7 мільярдаў еўра;
— будзе ўведзеная "столь цэн" на расійскую нафту;
— супраць асоб, якія будуць абыходзіць санкцыі, будуць таксама ўводзіцца санкцыі;
— еўрапейцам забароняць узначальваць расійскія кампаніі
— павялічыцца спіс забароненых да пастаўкі ў РФ тавараў у сферы авія– і электронных кампанентаў, хімічных рэчываў.

Новыя санкцыі ўводзяцца ў сувязі з так званымі "рэферэндумамі", якія Расія правяла на акупаваных тэрыторыях Украіны. Кіраўніца Еўракамісіі назвала іх сфальсікаванымі і паведаміла, што гэта спробы незаконным чынам адхапіць землі Украіны.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі