ЕС заклікае ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў

Спыніць выкарыстанне сілы супраць уласных грамадзян заклікае ўлады Беларусі Еўрасаюз. Ён патрабуе дазволіць беларусам выкарыстоўваць свае асноўныя правы, уключна з правам на сход і правам на свабоду слова. Адпаведную заяву прыняла амбасада Славакіі ў нашай краіне, якая выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва ЕС ад імя Партугаліі.

Нагадаем, 12 снежня ў Мінску адбыўся жорсткі разгон удзельнікаў акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. У выніку моладзевы актывіст Зміцер Хведарук патрапіў у бальніцу са страсеннем мозгу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі