ЕС занепакоены новым імпартным рэжымам у Беларусі ў рамках Мытнага саюза

Прадстаўнікі Еўракамісіі выказалі занепакоенасць негатыўнымі наступствамі новага імпартнага рэжыму, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2010 года. Яны заклікалі Беларусь, як краіну-удзельніцу Мытнага саюза, скасаваць неспрыяльныя меры, якія былі ўведзеныя Мытным саюзам і прывялі да росту тарыфаў на цэлы шэраг важных тавараў з Еўрасаюза. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Мінску, падводзячы вынікі візіту намесніка кіраўніка Генеральнага дырэктарата па пытаннях вонкавага гандлю Еўрапейскай Камісіі Петэра Балаша.

Прадстаўнікі Еўракамісіі таксама заклікалі Беларусь не паддавацца пратэкцыянісцкаму ціску і адмовіцца ад увядзення новых мер па дэлібералізацыі гандлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі