Еўракамісар Штэфан Фюле: "Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы"

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле прыехаў у Беларусь з "пэўнымі прапановамі наконт таго, як сумеснымі высілкамі паляпшаць двухбаковыя адносіны". Пра гэта ён заявіў раніцай 9 ліпеня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску. Па словах Фюле, двухбаковы ўзровень удзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" залежыць ад таго, як краіна паважае тое, што з'яўляецца асновай гэтай палітыкі. "Пры прагрэсе Беларусі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі ЕС будзе гатовы аказаць больш істотную падтрымку", — адзначыў еўракамісар.

Пашырэнне ўзаемадзеяння, дадаў ён, дазволіць ЕС "адкрыць Беларусь аб'яднанай Еўропе": мадэрнізаваць эканоміку, газавую і нафтавую сістэму, транзітную сістэму, а таксама дыверсіфікаваць рынак.

"Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы, — цытуе Штэфана Фюле агенцтва БелаПАН. — І сакрэт — не ў танным газе або нафце з Расіі і не ў прапановах ЕС з самымі лепшымі заахвочваннямі. Сакрэт Беларусі — у народзе, вельмі адукаваным грамадстве з шырокім даляглядам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі