“Еўраопт” адмовіўся ад акцыі “Георгіеўская стужка”

“Без каментароў. Таму што можа быць шмат негатыву па гэтым пытанні. З учарашняга дня ўсе тэлефануюць, пытаюць…”, — расказваюць у рэкламным аддзеле гандлёвай сеткі.



Як даведалася Еўрарадыё, акцыя “Георгіеўская стужка”, анансаваная гандлёвай сеткай 6 траўня, не адбудзецца. Напярэдадні “Еўраопт” абвясціў пра набор валанцёраў для раздачы стужак. Іх праца ацэньвалася ў 25 тысяч рублёў за гадзіну.



Падобныя акцыі гандлёвая сетка ладзіла і ў папярэднія гады. Аднак тады рэкламны ход “Еўраопта” не выклікаў такога рэзанансу, як сёлета.



Нагадаем таксама, што 6 траўня ў сацыяльных сетках з’явіўся скан унутранага распараджэння адной з арганізацый БРСМ, у якім настойліва рэкамендавалася адмовіцца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас ўрачыстасцяў, прымеркаваных да Дня перамогі 9 траўня.



“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем

На 9 мая БРСМ выкарыстоўвае чырвона-зялёныя стужкі, а не георгіеўскія

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі