Еўрапарламент вырашае, на якіх умовах дапускаць крэдытаванне Беларусі
28 кастрычніка Камісія па замежных справах Еўрапарламента абмяркоўвала стратэгію Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, у тым ліку да краін, запрошаных ва Ўсходняе Партнёрства. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч:
"Я разам з фінскай еўрадэпутаткай Хэйдзі Хаўтала, старшынёй падкамісіі па правах чалавека, прапанавалі папраўку. Паводле яе, фінансавая падтрымка краінам Усходняга Партнёрства мусіць прадастаўляцца не толькі на падставе ацэнкі эканамічных рэформаў, але і сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыі".
Прынятае меркаванне будзе абмяркоўвацца ў Камісіі па эканамічных справах. Канчатковае рашэнне чакаецца ў лістападзе на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента.
Нагадаем, 25 кастрычніка ў заключэнні па Беларусі Савет міністраў Еўрапейскага Саюза адзначыў, што ЕС можа разгледзець пытанне вылучэння Беларусі макрафінансавай дапамогі. З уступленнем Лісабонскай дамовы згоду на гэта, апрача Савета міністраў, мусіць даць і Еўрапейскі парламент.