Еўрапейскі суд: узрост выхаду на пенсію павінен быць аднолькавым для ўсіх

Розны ўзрост выхаду на пенсію паводле выраку Еўрапейскага суда недапушчальны. Суд у Люксембургу прызнаў нішчымным грэчаскі закон, паводле якога службоўцы жаночага полу і жанчыны-супрацоўніцы Ўзброеных Сілаў з дзецьмі маюць больш нізкі ўзрост выхаду на пенсію, чым мужчыны.
Праўда, цалкам дапушчальна даць перавагі пэўнай недастаткова прадстаўленай групе ў вузка акрэсленым прафесійным полі, вызначыў суд. Але больш нізкі ўзрост выхаду на пенсію непрыдатны для таго, каб згладзіць дыскрымінацыю жанчын унутры прафесіяў.

У Нямеччыне ўзрост выхаду на пенсію мужчын і жанчын ужо ў 1992 годзе быў выраўнены на ўзросце 65 гадоў. І пенсія з 67 гадоў тычыцца абодвух полаў. Жанчыны, якія нарадзіліся перад 1 студзеня 1952 года, могуць, аднак, грунтуючыся на пераходным заканадаўчым урэгуляванні сыйсці на пенсію ўжо ў 60 альбо 63 гады.

Гэтае пераходнае заканадаўчае ўрэгуляванне не зведала ўплыву ранейшых выракаў Еўрапейскага суда на гэтую тэму. Еўрапейскі суд упершыню пастанавіў у 1990 годзе, што неаднолькавае стаўленне да ўзросту выхаду на пенсію недапушчальнае, і пацвердзіў такую трактоўку апошнім разам ў 2002 годзе.  


The Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі