Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прысуду
Еўрасаюз выказвае сур'ёзную заклапочанасць з прычыны чарговага смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай у панядзелак прэс-службай прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску.
Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь адмяніць смяротную кару, а для пачатку — увесці мараторый на яе прымяненне, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, 17 ліпеня суд мінскай вобласці прызнаў двух жыхароў Салігорскага раёна вінаватымі ў забойстве двух работнікаў калгасу "Бальшавік-Агра", якія перавозілі заробкі. 25-гадовага жыхара Салігорска суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары, саўдзельніка забойства — да пажыццёвага зняволення.
У чэрвені да смяротнага пакарання быў прыгавораны 30-гадовы забойца пажылых жанчын.