Еўрасаюз не спяшаецца выдаць Беларусі фінансавую дапамогу
Беларусь пакуль не можа атрымаць ад Еўрасаюза фінансавую дапамогу ў памеры 290 млн долараў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, апублікаваным па выніках трэцяга агляду выканання беларускім урадам праграмы stand-by. БелаПАН нагадвае, што першапачаткова меркавалася, што Беларусь атрымае гэтыя сродкі яшчэ ў чацвёртым квартале 2009 года.
У дакладзе МВФ адзначаецца, што затрымка з вылучэннем сродкаў выкліканая судовым рашэннем у ЕС. Паводле яго ўсе просьбы пра макрафінансаванне павінны разглядацца новай, а не сыходзячай Еўракамісіяй. Чакаецца, што яе склад будзе зацверджаны 9 лютага. Гэта, у сваю чаргу, затрымае разгляд камісіяй пытання аб вылучэнні макрафінансавай дапамогі. Затым крэдыт павінен быць абмеркаваны і зацверджаны Еўрапарламентам.