Еўрасаюз узгадніў новыя санкцыі супраць Расіі, але адклаў іх на тыдзень

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза ухвалілі санкцыі супраць Расіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіус. Па яго словах, якія перадае РБК, ці набудуць моц гэтыя санкцыі, будзе разглядацца ў наступны панядзелак.

Кіраўнік французскай дыпламатыі адзначыў, што рашэнне будзе залежаць ад таго, як пройдзе запланаваная на 11 лютага ў Мінску сустрэча ў нармандскім фармаце — з удзелам кіраўнікоў Украіны Расіі, Нямеччыны і Францыі.

Як паведамлялася раней, у "чорны спіс" Еўрасаюза увойдуць яшчэ 19 грамадзян (у тым ліку пяць расіян) і дзевяць арганізацый (з іх адна расійская). Высокапастаўленых асоб, як інфармуе Reuters, сярод іх няма.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі