Еўрасаюз вырашыў не канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы

Еўракамісія

Еўракамісія / SCANPIX

Еўрасаюз вырашыў не канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы, а адсоткі ад іх накіроўваць на дапамогу Украіне. Пра гэта гаворыцца ў высновах саміту ЕС ад 20 сакавіка, тэкст якіх трапіў у распараджэнне DW.

Расійскія актывы застануцца замарожамнымі, "пакуль Расія не спыніць сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны і не кампенсуе ёй шкоду, прычыненую гэтай вайной", вырашылі лідары краін ЕС.

Замарожанымі застаюцца больш за 200 млрд еўра суверэнных расійскіх актываў. Супраць іх канфіскацыі выступалі адразу некалькі краін Еўрасаюза. Яны спасылаліся на заканадаўства ЕС, небяспеку прэцэдэнту для еўрапейскай канкурэнтаздольнасці на рынку фінансавых паслуг, неабходнасцю падтрымліваць Украіну на працэнты ад гэтых сродкаў. Яшчэ адным аргументам было тое, што гэтая сума стане "картай" на мірных перамовах і вагаром уплыву на Расію. Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў адзначыў, што "мець гэтыя актывы можа быць важней, чым канфіскаваць іх, не ведаючы пры гэтым, што з імі рабіць".

Разам з тым ЕС выказаў гатоўнасць і надалей узмацняць ціск на Расію, у тым ліку выкарыстоўваючы новыя санкцый і ўзмацняючы кантроль за ўжо ўведзенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.