Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі канчаткова вызваліць Аляксандра Казуліна

Славакія, якая старшынствуе ў ЕС, ад імя Еўрасаюза выказала спачуванні блізкім Ірыны Казулінай — яе мужу і дочкам.
У заяве ад 27 лютага ЕС зважае на тое, што экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну быў прадстаўлены водпуск для ўдзелу ў пахаванні жонкі.

Пры гэтым "ЕС паўтарае свой заклік да беларускіх уладаў канчаткова і безумоўна вызваліць Казуліна", гаворыцца ў заяве.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі