Фанаты сарвалі здымкі кліпа Макса Каржа на Зыбіцкай

Фанаты сарвалі здымкі кліпа Макса Каржа на Зыбіцкай

Фанаты сарвалі здымкі кліпа Макса Каржа, якія праходзілі ў суботу ўвечары на тусовачнай вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Як піша TUT.by, напярэдадні спявак анансаваў здымкі роліка ў сацсетках і запрасіў мінчан далучыцца і агучыў умовы: прыйсці на Зыбіцкую ўвечары, размеркавацца на ёй, на затым проста натуральна сябе паводзіць — гуляць, піць ваду, размаўляць. Ад удзельнікаў здымак патрабавалася не глядзець у камеры.

Аднак справа адразу пайшла не па сцэнарыі. Некаторыя мінчукі ўсімі спосабамі спрабавалі трапіць у кадр, а квадракоптар, які здымаў зверху, віталі ўзмахамі рук. Момантам, калі зрабілася канчаткова зразумелым, што здымкі зрываюцца, стаў эпізод з удзелам самога Каржа. Паводле сюжэту, машына са спеваком павінна была праехаць ад рэстарана “Ля Ратушы” ўніз па вуліцы Кірылы і Мяфодзія да Зыбіцкай.

Фанаты радасна пабеглі за машынай свайго куміра, здымалі яе на мабільныя і рабілі сэлфі на фоне машыны са спеваком. Здымачная група не здолела зняць эпізод нават з пяці дубляў, таму здымкі давялося спыніць.

Кліп працягнуць здымаць сёння ўвечары, на іншай папулярнай сярод моладзі вуліцы — Кастрычніцкай.

 

16 снежня Корж выступіць у "Мінск-Арэне". Музыка прадставіць новы альбом "Малый повзрослел ч.2".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі