Макс Корж сабраў чарговы стадыён — на гэты раз у Стамбуле
Макс Корж / Instagram
Макс Корж сабраў чарговы стадыён — на гэты раз у Стамбуле. Хатняя арэна футбольнага клубе "Бешыкташ", якая змяшчае больш за 40 тысяч гледачоў, была запоўненая пад завязку.
На канцэрт прыехала шмат расіян и беларусаў — бо ім не патрэбныя візы ў Турцыю. Той-сёй змог пранесці на танцпол трыкалоры і чырвона-зялёныя сцягі — ахова не чаплялася да гэтых гледачоў.
Напярэдадні фанаты Каржа, як звычайна, "захапілі горад" — сваволілі на цэнтральных уліцах і спявалі песні, а таксама правялі вялікі марш да стадыёна. Але абыйшлося без рэзанансных затрыманняў.