Федаруку "дадалі" 8 сутак за Першамай 2008 года
Моладзевы актывіст Дзмітрый Федарук, які адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі 19 снежня, на волю не выйшаў. Ягонае зняволенне павялічалася яшчэ на 8 сутак. Дадатковую адсідку ён атрымаў за ўдзел у святкаванні Першамая ў 2008 годзе, паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".
12 мая 2008 года рашэннем суда Цэнтральнага раёну актывісту быў вынесены адміністратыўны арышт на тэрмін 10 сутак, якія ён не адбыў. 28 студзеня 2009 года Федарука адвезлі адбываць арышт у ізалятар, што стала грубым парушэннем закона. Бо ў артыкуле 13.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях дакладна вызначаныя тэрміны выканання пакарання па адміністрацыйных справах — 3 месяцы. А ад 12 траўня да 28 студзеня прайшло больш за восем месяцаў.
Тады, 30 студзені 2009 года, пасля 2 сутак арышту на Акрэсціна Дзмітрый быў накіраваны ў войска.
І вось праз два з паловай года нехта вельмі памятлівы вырашыў: не прападаць жа "не адседжаным" Федаруком 8 суткам.