Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе

Лідскі замак

Лідскі замак / Wikimedia

Сёлета ў Лідзе не будзе традыцыйнага фэсту Lidbeer, піша Hrodna.life.

Замест яго на дзень горада 31 жніўня зладзяць "ХарчФэст".

Сваю назву "Харчфэст" атрымаў таму, што ў свяце прымуць удзел прадстаўнікі харчовай прамысловасці: Лідскі малочнакансервавы камбінат, "Лідскае піва", "Лідахлебапрадукт", "Лідскія харчаканцэнтраты", "Белсалттрэйд", Гродзенскі мясакамбінат, Лідскі хлебазавод.

У праграме свята плануюцца фудкорты, канцэрты кавер-гуртоў, тэматычныя лакацыі і феерверк. А таксама абяцаюць шмат кукурузных палачак "Хрумсцік".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі