На фестывалі LidBeer крычалі "Жыве Беларусь!" Мужчын затрымалі

Фестываль LidBeer / BestBelarus.by

Фестываль LidBeer / BestBelarus.by / Фестиваль LidBeer / BestBelarus.by

На фестывалі LidBeer крычалі "Жыве Беларусь!", затрыманыя двое мужчын. Пра гэта паведамляюць лідскія праваабаронцы.

Інцыдэнт адбыўся каля Дома культуры, у раёне намётаў і сталоў для кліентаў. На "Жыве Беларусь!" тут жа адрэагавалі АМАПаўцы: затрыманых даставілі ў мясцовае РУУС. Аднаго з іх пазней адпусцілі. Ён расказаў, што сябру прад'явілі абвінавачанне па артыкуле 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), яму пагражае штраф 500 рублёў.

Фестываль LidBeer, які вырашылі правесці праз тры гады, прайшоў у Лідзе 2 верасня пад лозунгам "Яднаем розных". Як бачым, людзі, якія крычаць "Жыве Беларусь!", у гэты спіс пакуль не ўваходзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі