ФІФА вывучыць пратэст Ірландыі, якая патрабуе пераігроўкі з Францыяй (Відэа)

ФІФА пацвердзіла атрыманне патрабавання Футбольнай асацыяцыі Ірландыі аб пераігроўцы стрыкавога матчу за выхад на чэмпіянат свету па футболе 2010 года Францыя — Ірландыя. Нагадаем, ірландцы прайгралі французам на сваім полі 0:1, але выйгралі з такім жа лікам у асноўны час у гасцях. Быў прызначаны дадатковы час, у які зборная Францыі забіла адзін гол. Аддаючы галявы пас, Ц'еры Анры "падправіў" сабе мяч рукой. Арбітр гэтага не заўважыў і залічыў гол.


Як паведамляе "Прессбол", галоўны кіруючы орган сусветнага футбола зоймецца разглядам гэтага інцыдэнта. Адзначым, што ў гісторыі не было прэцэдэнтаў, каб з-за памылак суддзі была прызначаная пераігроўка.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі