Фільм Олівера Стоўна пра экс-прэзідэнта Казахстана пакажуць у Мінску
Постэр фільма з дапрэм'ернага паказу / gov.kz
Новы дакументальны фільм Олівера Стоўна "Qazaq. Гісторыя залатога чалавека" пра першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева пакажуць у Мінску, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Стоўн выступіў выканаўчым прадзюсарам стужкі і інтэрв'юерам. Назарбаеў падзяліўся з ім успамінамі ў тым ліку аб сваім дзяцінстве і юнацтве, распадзе Савецкага Саюза і першых гадах незалежнасці Казахстана.
Спецыяльны кінапаказ адбудзецца 24 лістапада ў кінатэатры "Масква". Потым карціну Стоўна пакажуць у Францыі, Германіі, Узбекістане, ААЭ, Кітаі і Японіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.