Фонд Адэнаўэра падтрымае на выбарах прэзідэнта Беларусі апазіцыю
Нямецкі фонд імя Конрада Адэнаўэра падтрымае беларускую апазіцыю на выбарах прэзідэнта. Пра гэта заявіў кіраўнік фонду еўрадэпутат Ганс-Герт Пётэрынг на сустрэчы ў Берліне з маладымі беларускімі кансерватыўнымі палітыкамі. Як паведамляе БелаПАН, Пётэрынг мяркуе, што праз падтрымку апазіцыі фонд спрыяе дэмакратызацыі Беларусі. Кіраўнік фонду таксама лічыць важным, каб Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў Вільні, атрымаў магчымасць вярнуцца ў Мінск.
Нагадаем, Пётэрынг наведваў Мінск у лютым 2010 года.
Нагадаем, Пётэрынг наведваў Мінск у лютым 2010 года.