Фота: На Брэстчыне аўто вылецела ў кювет, загінулі тры чалавекі
Аўтааварыя адбылася за 24 км ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
29 сакавіка каля вёскі Камароўка Брэсцкага раёна адбылася аўтааварыя, у якой загінулі тры чалавекі. Як інфармуе БЕЛТА, паведамленне пра здарэнне брэсцкія міліцыянты атрымалі сёння а 8-й гадзіне раніцы.
На месцы здарэння зараз працуюць следчыя. Паводле іх папярэдніх звестак, аўтамабіль ехаў па аўтадарозе Брэст-Дамачава ў напрамку Украіны. 24-м кіламетры пад'езду да мяжы Украіны аўто з'ехала з праезнай часткі налева на закругленні дарогі. У выніку аварыі аўтамабіль апынуўся ў злучальным канале паміж сажалкамі.
Пры аварыі загінулі ўсе тры чалавекі, якія знаходзіліся ў машыне — два мужчыны 37 і 29 гадоў, а таксама 27-гадовая жанчына. Усе яны жыхары Брэсцкага раёна. Целы загінулых з аўтамабіля даставалі ратавальнікі і вадалазы.
Асноўная версія следства — кіроўца не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі.
Фота Следчага камітэта