Фотафакт: на будынку рэактара Беларускай АЭС з'явілася "цюбецейка"

Фотафакт: на будынку рэактара Беларускай АЭС з'явілася "цюбецейка"

Будаўнікі ўстанавілі верхні ярус ўнутранай ахоўнай абалонкі будынка рэактара энергаблока № 1 Беларускай АЭС у Астравецкім раёне. Гэта так званая "цюбецейка". Яе ўстаноўка прайшла паспяхова, інфармуе sputnik.by.

Як вядома, нядаўна беларускі бок прыняў рашэнне пра замену корпуса рэактара Беларускай АЭС. Адбылося гэта пасля ліпеньскага інцыдэнта — падчас спробы яго перанесці, з-за паломкі крана, ён дакрануўся да зямлі. Мяркуецца, што замена корпуса рэактара паўплывае на тэрміны ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. Першы яе блок мусіў запрацаваць ужо ў 2018-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі