Фотарэпартаж з Мінскага форума вулічных тэатраў
У беларускай сталіцы праходзіць чацверты Мінскі форум вулічных тэатраў. Сёлета ў ім удзельнічаюць паўтара дзесятка тэатраў з Беларусі, Нямеччыны, Польшы, Расіі і нават Прыднястроўя. У праграме мерапрыемства запланаваныя інтэрактыўныя спектаклі, харэаграфічныя пастаноўкі, выступы клоўнаў, нумары на хадулях.
На плошчы Свабоды сёння прайшлі ўжо традыцыйным карнавальным шэсцем амаль усе удзельнікі форума.
Скончыцца чацверты Мінскі форум вулічных тэатраў увечары 8 траўня спектаклем "Малевіч. Партрэт у двух вымярэннях" народнага маладзёжнага тэатра "Кола" з Віцебска.
Праграму форума можна паглядзець тут.