Фотафакт: Санта-клаўс крадзе каўбасу
Такую выснову можна зрабіць, гледзячы на аздабленне вітрыны адной з харчовых крамаў у Пінску.
На ёй гарэзлівы Санта-Клаўс, трымаючы за пасам дзве палкі сухой каўбасы, спрабуе збегчы па вяровачнай лесвіцы. Хаця магчыма наадварот — такім чынам тавар трапляе ў краму.