Французскія сяляне ператварылі Елісейскія палі ў вялізны сад
Французскія сяляне, прагнучы звярнуць увагу грамадства на глыбокі крызыс у сельскай гаспадарцы, на два дні ператварылі Елісейскія палі ў сад і гарод. У Францыі Сёмуха (Тройца) доўжыцца два дні – нядзелю і панядзелак. У панядзелак мільёны французаў адведалі “Елісейскі гарод”, інфармуе Onet.pl.
Сваю акцыю сяляне назвалі "Natura Capitale". Падчас яе сяляне пасадзілі на 2 дні 150 тыс. кустоў і 650 дрэваў, сярод якіх пасвяцца каровы, авечкі і козы.
Парыжане ахвотна купляюць у пратэстоўцаў сыры, віно ды іншыя рэгіянальныя прадукты.