Францыя адмовілася пастаўляць Расіі першы "Містраль"

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. "Прэзідэнт вырашыў, што, нягледзячы на перспектывы спынення баявых дзеянняў, ... умовы, якія дазволілі б паставіць першы дэсантны карабель, не былі выкананыя", — перадае УНІАН заяву прэс-службы французскага прэзідэнта. 

Нагадаем, што кантракт коштам 1,2 млрд еўра на пабудову двух французскіх верталётаносцаў для ВМФ Расіі быў падпісаны ў чэрвені 2011 года. Чакалася, што першы карабель "Уладзівасток" паступіць на ўзбраенне расійскага флоту ў 2014 годзе, другі — "Севастопаль" — у 2015 годзе. 

Раней Аланд заяўляў, што Францыя выканае свае абавязанні па будаўніцтве першага ваеннага карабля тыпу "Містраль" для Расіі, бо Масква ўжо заплаціла за гэты кантракт. Працу над другім караблём класа "Містраль" прэзідэнт Францыі звязаў з пазіцыяй Масквы ва ўкраінскім крызісе. Шэраг заходніх краін востра крытыкавалі Францыю за тое, што яна плануе выканаць кантракт і паставіць Расіі ваенныя караблі. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі